Падрыхтоўка да ЦТ, школьная праграма.
Адукацыя: вышэйшая, факультэт англійскай мовы МДЛУ, спецыялізацыя – беларуская мова.
Стаж выкладання: з 2007 года.
Форма працы: групавыя заняткі.
Падрыхтоўка да ЦТ, школьная праграма па беларускай мове.
Результаты учеников на ЦТ-2021.
Результаты учеников на ЦТ-2020.
Результаты учеников на ЦТ-2019.
Результаты учеников на ЦТ-2018.
Результаты учеников на ЦТ-2017.
Аўтар публікацый і ўдзельнік праграм пра праблемы адукацыі на партале onliner.by ды іншых СМІ.
Форма працы: групавыя заняткі з абітурыентамі і школьнікамі 8-10 класаў.
Найлепшы вынік вучня: 93 бала (ЦТ-2017).
Падцягнуць граматыку, пашырыць слоўнікавы запас, перастаць блытацца ў знаках прыпынку, навучыцца рашаць тэсты, пазнаёміцца з мовай не толькі для іспытаў, але і для штодзённага жыцця? Лёгка! Вашае жаданне, стараннасць і мэтанакіраванасць разам з маёй выкладчыцкай працай – гарантыя поспеху на ЦТ.
Добры настрой бярыце з сабой!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Адукацыя вышэйшая. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Факультэт беларускай філалогіі.
Спецыяльнасць: настаўнік беларускай мовы і літаратуры, сусветнай і айчыннай мастацкай культуры.
Стаж работы: 23 гады.
Форма работы: групавыя заняткі
Адукацыя вышэйшая
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт філалагічны факультэт спецыяльнасць: “Беларуская філалогія”;
Mагістр філалагічных навук Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт філалагічны факультэт, спецыяльнасць: “Літаратуразнаўства”;
2018 г. – даследчык у галіне “Філалагічныя навукі” (2015-2018 аспірантура НАН Беларусі) малодшы навуковы супрацоўнік;
Філіял “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” Цэнтра Даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Макеенко Маргарита | 97 |
Гавриленко Даниил | 81 |
Карпеня Данила | 79 |
Форма працы: групавыя заняткі
Класы: 9-11
Колькасць навучэнцаў у групе - да 15.
Колькасць заняткаў на тыдзень:
9 клас:
Курс для дзявятага класа складаецца з некалькіх частак:
Вучні 9 класа могуць адпрацаваць прапушчаныя заняткі разам з іншай групай (пры наяўнасці месцаў на занятку і супадзенні тэм), у тым ліку і дыстанцыйна. У іншым выпадку, адпрацаваць прапушчаныя заняткі можна на канікулах (восень-вясна) у аб’яўленыя даты.
10-11 класы (падрыхтоўка да ЦТ):
Курс падрыхтоўкі да ЦТ разбіты на два вялікія этапы:
1 – тэарэтычны этап: паўтарэнне, сістэматызацыя асноўных раздзелаў беларускай мовы. Шлях ад найменшага да найбольшага дапаможа зразумець структуру мовы, а значыць дазволіць (пры падтрымцы выкладчыка) зразумець і логіку, законы. Першы этап уключае ў сябе і працу над практычнымі заданнямі па кожным раздзеле (падраздзеле).
2 этап – практычны, накіраваны на працу над тэстамі. КОЖНАМУ абітурыенту НЕАБХОДНА выконваць дамашняе заданне ў ПОЎНЫМ АБ’ЁМЕ, а таксама прайсці ўсе тры этапы рэпетыцыйнага тэсціравання. Арганізацыя працы для вучнў.
Кожны вучань атрымоўвае электронны варыянт падручніка для падрыхтоўкі, які ўключае тэарэтычны, практычны матэрыял, а таксама заданні для выканання.. Падручнік неабходна раздрукаваць і мець на кожным занятку.
Усе вучні 10-11 кл (падрыхтоўка да ЦТ) атрымаюць логін і пароль да платформы MS Teams, дзе у іх будзе магчымасць да аператыўнай сувязі з выкладчыкам.
Вучні 10-11 класа павінны адпарцаваць прапушчаныя заняткі ў поўным аб’ёме. Адпрацоўка заняткаў адбываецца дыстанцыйна (онлайн) на платформе MS Teams.
Да любога занятку можна падключыцца дыстанцыйна, папярэдзіўшы выкладчыка. Акрамя таго, магчыма таксама праглядзець запіс занятка + дадаткова адпрацаваць матэрыял (па гэтай тэме ці па любой іншай) на тэстах.
ООО "Созвездие незавимых репетитор "100 баллов"". г.Минск, ул. Красная, 7а, пом.2 +375 44 564-28-82, info@100ballov.by c 09:00 до 21:00. Зарегистрировано 01.08.2012 Минским горисполкомом