Vel (044) 564-28-82
MTS (029) 534-28-82

Полный курс подготовки к централизованному тестированию (ЦТ) в Республике Беларусь

Рэпетытар па беларускай мове
Ясюк Іван Вітальевіч

 

Адукацыя:
Вышэйшая адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт. Спецыяльнасць: “Беларуская мова і літаратура”.

Магістратура: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт. Спецыяльнасць: “Літаратуразнаўства”. 

Аспірант Інстытута літаратуразнаўства НАН РБ.

Магістр філалагічных навук. Аспірант Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі  .

Форма правядзення заняткаў: групавыя заняткі.
Класы: 5-10. 

Каментар выкладчыка:

"У сучасным грамадстве ва ўмовах актыўнага білінгвізму шмат школьнікаў ставіцца да беларускай мовы як да замежнай. Не сакрэт, што дзеці збольшага пачынаюць вывучаць беларускую мову “з нуля” ў школе, калі дагэтуль яны не мелі дачыненняў з моваю ў натуральным сямейным ужытку.

Неабходна паказаць, што беларускай мовы не трэба палохацца. Курс будзе накіраваны на авалоданне мовай не толькі на пісьмовым, граматычным узроўні, але і на размоўным, жывым. Важна, каб навучэнцы маглі без цяжкасцяў камунікаваць на роднай мове, дакладна і слушна фармуляваць свае думкі.

На занятках закранем асноўныя раздзелы мовы, суадносныя з праграмай школьнага курса, з канкрэтным класам. Безумоўна, неабходная сістэматызацыя школьных ведаў па прадмеце, а таксама закрыццё прабелаў у ведах і навыках.

Такім чынам, толькі веданне беларускай мовы на ўзроўні роднай дазволіць вучню дасканала авалодаць школьнай праграмай, правільна пісаць і размаўляць, а ў выніку і палюбіць беларускую мову, што і з’яўляецца мэтай нашых заняткаў."






Мы в Одноклассниках
Нравится